МТГ «RэЗэрвацыЯ»

МТГ «RэЗэрвацыЯ» 

Пераклад і лакалізацыя / Перевод и локализация

5subscribers

19posts

Беларуская Энцыклапедыя — ужо на Verbum.BY!

Так, вераломна, без абвяшчэння вайн... цьху, без гучных анонсаў легендарная «Беларуская Энцыклапедыя» была апублікавана ў паўнатэкставым выглядзе, расчытаная і папраўленая.
І хоць з 18-і тамоў пакуль апрацаваны толькі 5 (для астатніх 13-і тамоў у якасці часовага рашэння апублікаваны толькі загалоўкі артыкулаў), няма карцінак і табліц, але, спадзяемся, гэта стане толькі першым крокам у найважнейшай справе па распазнаванні і расчытванні беларускамоўных энцыклапедый.
Вядома, нехта спытае: «Што ж такога важнага ў гэтай самай Беларускай Энцыклапедыі?»
Адказваем: «Беларуская Энцыклапедыя» (БелЭн) — энцыклапедыя ўніверсальнага тыпу, якая змяшчае тэксты самай рознай тэматыкі. І нягледзячы на тое, што на цяперашні час пададзеная ў ёй інфармацыя дзе-нідзе ўстарэла і з'яўляецца няпоўнай, ва многіх галінах навукі, тэхнікі, грамадскага і культурная жыцця БелЭн дагэтуль застаецца адзінай крыніцай навуковых тэкстаў і, што галоўнае, тэрміналогіі.
Таксама БелЭн змяшчае ў сябе шмат замежных уласных назоваў — як імёнаў і прозвішчаў славутых асоб, так і назваў геаграфічных аб'ектаў.
Зрэшты, БелЭн можна выкарыстоўваць як слоўнік — як тлумачальны (артыкулы змяшчаюць лаканічныя фармуліроўкі, блізкія да сваёй форме да ТСБМ/ТСБЛМ), так і проста слоўнік беларускай мовы (у энцыклапедыі ёсць нямала слоў, не зафіксаваных якімі-небудзь слоўнікамі беларускай мовы і граматычнай база Інстытута мовазнаўства).
Таму карыстайцеся на здароўе і не забывайце нас падтрымліваць!
P.S. А «Слоўнік іншамоўных слоў» мы дапоўнілі артыкуламі на чарговыя дзве літары — Н і О.
Subscription levels5

Неабыякавы / Неравнодушный

$2.69 per month
Вам не шкада нейкай капейчыны на нашы праекты.
Вам не жалко какой-то денюшки на наши проекты.

Данатар / Донатор

$6.8 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Фундатар / Спонсор

$13.5 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Мецэнат / Меценат

$34 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Магнат / Магнат

$68 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.
Go up