Дапамагаем калегам па цэху
Мяркую, усе :-D ведаюць, што МТГ «RэЗервацыЯ» не толькі непасрэдна займаецца перакладамі, а яшчэ і дапамагае калегам і каляжанкам па цэху ў справах, якім тыя самастойна не могуць даць рады.
https://x.com/spravavy/status/1950934712676954455?t=StliEJSZKMRJ9xGmuUiUwg&s=19
31 ліпеня на інтэрнэт-экраны выйшаў фільм «Дзюна. Частка І» (2021) Дэні Вільнёва ў беларускай агучцы на 12 чалавек. Так сталася, што што для гэтага фільма мы пабылі кансультантамі датычна тэрмінаў і назваў, што сустракаюцца ў свеце Дзюны. Таксама ў перакладзе фільма выкарыстоўваецца наш пераклад малітвы супраць страху:
Няможна баяцца. Страх забівае розум. Страх — гэта малая смерць, што вядзе да поўнага зніштажэння. Смела сустрэну свой страх. Дазволю прайсці яму па мне і скрозь мяне. І калі ён міне, угледжуся ўнутраным зрокам на шлях яго. Там, дзе прайшоў страх, не застанецца нічога. Застануся толькі я.
Паглядзець фільм можна ў анлайн-кінатэатры КінаКіпа.

https://t.me/Alten671Games/20
7 жніўня выйшла беларусізацыя «Lego Batman: The Videogame» ад Alten (пераклад) і Гульца (рэдактура). Тут мы выступілі ўжо ў ролі тэхнічных спецыялістаў, і выкарысталі такую страшную магію, як веданне асэмблеру, каб інтэграваць збеларусізаванае змесціва ў сам EXE-файл гульні (а што рабіць ‒ гульня ж старая, ажно 2008 году!), а таксама зрабілі для гульні своеасаблівы ўсталёўшчык (абноўленую версію яго спампоўваць тут).

Больш дадаць і няма чаго.
Прыемных прагляду і гульні!