МТГ «RэЗэрвацыЯ»

МТГ «RэЗэрвацыЯ» 

Пераклад і лакалізацыя / Перевод и локализация

5subscribers

19posts

Слоўнікі для Verbum.BY: Справаздача за чэрвень

У працэсе працы над прывядзеннем «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2002) у выгляд, максімальна блізкі да папяровага выдання, выявілася, што ў падрыхтаванай стваральнікамі сайта «Роднае слова» электроннай версіі гэтага слоўніка багата (не, нават так ‒ БАГАТА!) арфаграфічных памылак, звязаных з хібамі распазнавання. Гэта было папраўлена намі.
Далей выявілася, што ў слоўніку ад «Роднае слова»:
* адсутнічаюць некаторыя слоўнікавыя артыкулы ‒ напрыклад, у самым пачатку слоўніку адсутнічае шэсць(!) артыкулаў «А», «А...». Акрамя гэтага, адсутнічаюць артыкулы «ПА» (1), «РАЗ...» (2), «УСЁ» (2), «ЛОБНЫ» (2) і інш.;
* адсутнічаюць склонавыя і спрагальныя канчаткі ‒ месцы, дзе яны мусілі быць, але выдалены, былі пазначаны намі значком нажніцы ✂️;
* адсутнічае ўказанне кіравання дзеясловаў (зак., што) і прыназоўнікаў (прыназ з М.);
* адсутнічаюць артыкулы-перасылкі на іншыя ‒ напр. «АДДЗІРАЦЦА, -ЦЬ гл. ададрацца, -ць.»;
* адсутнічаюць стылістычныя паметы ў шэрагу месцаў ‒ напр. «кніжн.» у «аўта́ркія, -і, ж. (кніжн.).», «разм.» у «барменка (разм.)»;
* часам некалькі асобных слоўнікаў артыкулаў аб'яднаны ў адзін ‒ напр. «пашчаслівіцца» і «пашчаслівіць»;
* тэрміналагічныя спалучэнні (○) і фразеалагічныя спалучэнні (фразеалагізмы) (○) аб'яднаны пад адным значком (•••).
І з усім гэтым таксама можна было б змірыцца, аднак урэшце выкрылася яўная адсябяціна ‒ тое, чаго ў арыгінальным слоўніку не было, а іменна: у артыкуле «ПЛАЦЕЖ» знайшлося слова «плацёжка» (так, і прытым праз Ё!), якое ў дадзеным месцы адсутнічае ва ўсіх выданнях ТСБЛМ (1996, 1999, 2002 і 2005 гадоў) адсутнічае.
Паколькі такую адсябяціну без поўнай пераправеркі змесціва эл. версіі слоўніка «адлавіць» амаль немагчыма, мы прынялі валявое рашэнне прыбраць ТСБЛМ 2002 са спіса даступных на Verbum.BY слоўнікаў (не бойцеся, старыя спасылкі на слоўнікавыя артыкулы ТСБЛМ 2002 застануцца дзеючымі).
Наўзамен мы рэкамендуем карыстацца «Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы» (2022), які ўжо поўнасцю апублікаваны.
P.S. «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) апрацавалі па літару К уключна.
Subscription levels5

Неабыякавы / Неравнодушный

$2.7 per month
Вам не шкада нейкай капейчыны на нашы праекты.
Вам не жалко какой-то денюшки на наши проекты.

Данатар / Донатор

$6.8 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Фундатар / Спонсор

$13.5 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Мецэнат / Меценат

$34 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Магнат / Магнат

$68 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.
Go up