Абнаўленне пакета праверкі беларускай арфаграфіі для Windows
Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2.
У ім:
* слоўнікі праверкі арфаграфіі згенераваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 07.01.2026, куды дададзены геаграфічныя назвы, якія адсутнічаюць у базе
* дададзена тыпаграфская раскладка клавіятуры
Што такое тыпаграфская раскладка?
Яна ўяўляе сабой стандартную беларускую раскладку, дапоўненую дадатковымі літарамі і сімваламі для больш простага і зручнага ўводу тэксту. Яна дазваляе без пераключэння на іншыя раскладкі і выкарыстання старонніх утыліт лёгка ўводзіць розныя дадатковыя літары кірыліцы (Ґ, Ї, И, Щ ...), знакі прыпынку («» “” — ...) і іншыя карысныя сімвалы, а таксама ставіць на́ціск — усё гэта робіцца з дапамогай утрымання клавішы AltGr (правы Alt) або спалучэння клавіш Alt + Ctrl.
Спампаваць, як заўсёды, можна адсюль: