Лісток персанажа (Character Sheet) для Dungeons & Dragons
«У рамках калегіяльнай працы над «Дапаможнікам для перакладчыкаў фэнтэзі» з мэтай апрабацыі і праверкі прымяняльнасці бягучых тэрміналагічных напрацовак Агульнарэспубліканская камісія па ўнармаванні ролевай і фэнтэзійнай тэрміналогіі прадстаўляе...»
Прасцей кажучы, каб на практыцы праверыць, што мы панапрыдумвалі ў «Дапаможніку», быў зроблены пераклад лістка персанажа (Character Sheet) для 5-й рэдакцыі (2014 г.) ролевай сістэмы Dungeons & Dragons. Вядома, у далейшым у яго могуць быць унесены змяненні, але спадзяёмся, што ў нас не атрымаўся «першы блін цмоку».
Калі вы гуляеце ў D&D, паспрабуйце выкарыстаць гэты лісток ў гульні і абавязкова паведаміце, што з гэтага атрымалася і што вы думаеце — зваротная сувязь з вамі і вашы водгукі вельмі важныя для нас. Загадзя вялікі дзякуй.
pdf
Запаўняемы_лісток_персанажа_5Е_BE.pdf473.39 Kb