«Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы
Што ж, настала пара падсумаваць зробленае.
Чатыры месяцы таму, у снежні 2025-га, мы паклікалі ўсіх ахвочых далучыцца да нашай справы ‒ і людзі адгукнуліся на наш кліч! Але...
* 11 чалавек папярэдне пагадзіліся, але калі азнаёміліся з працэсам арганізацыі працы і аб'ёмам задач, вырашылі не далучацца да нашай працы расчытвання БелЭн.
* 10 чалавек пагадзіліся ўзяцца за працу і атрымалі ад нас пробную порцыю старонак, але за мінулыя чатыры месяцы так і не зрабілі нічога 🙁
* Яшчэ адзін чалавек зрабіў заданне, але якасць выканання аказалася крытычнай нізкай.
Навошта мы расказваем гэта? Каб арганізатары будучых валанцёрскіх ініцыятыў загадзя знялі ружовыя акуляры і мелі рэальныя суадносіны колькасці ахвочых і тых, хто будзе рабіць на практыцы.
А цяпер добрыя весткі: сіламі астатніх 9 валанцёраў (у іх лік уваходзяць і людзі, прыцягнутыя намі яшчэ да нашага агульнага клічу) сумарна апрацавана 2724 старонак ‒ нехта з іх зрабіў сотню старонак, а нехта аднаасобна расчытаў цэлы том!
Разам з 5 раней апублікаванымі намі тамамі (а гэта 2599 старонак) нашай ініцыятывай апрацавана 2724 + 2599 = 5323 старонак.
Любы ахвочы можа азнаёміцца з вынікамі нашай працы, як і падтрымаць нас фінансава.