Мае планы на 2023

У дадзены момант я амаль скончыў працу над новым сайтам анібела. Таму рэліз будзе прыкладна ў пачатку 2023. Пасля гэтага я планую зрабіць невялікую праграму на flutter для анібела для ТВ/ПК/Андроід, разам з гэтым я планую абнавіць бота анібела, ён стане міні кліентам сайта з базавай функцыянальнасць.
У новым годзе я хачу адаптаваць Слоўнікі/Гласарыі/Трансліт па ўсім канонам Material You і абнавіць андроід праграму і магчыма iOS, калі адтрымаецца займець Apple Developer Account.
VivySub
У дадзены момант распрацоўка ідзе дужа павольна, бо шмат часу ідзе на анібел, але калі ёсць настрой я займаюся пераносам існуючай практыкі на flutter. Як будзе нешта цэльная зраблю дэмкі і ранні білд.
Творчасць + Boosty
У новым годзе я хачу пачаць дзяліцца свой творчасцю спачатку тут на бусці, а потым і іншых платформах. Для пачатку планую запісваць відэа, як я граю на піяніна або гітары нешта з таго, чаму я навучыўся за апошнія часы. А потым мабыць і свае арыгінальныя кампазіцыі.
Дасягненні за 2022
Статыстыка па
vivy.app сэрвісах. Слоўнікамі карыстаюцца больш за
500 чалавек штомесяц. Дзякуй, што карыстаецеся!
