EN
Urban Legend
Urban Legend

Вітаем!

Мы каманда Urban Legend.
І мы любім экскурсіі.
Але ж, часам, у іх нам не хапала зручнасці, утульнасці, павольнасці.
Так хочацца, каб прыгоды распачыналіся адразу ж, калі з'явіўся настрой, каб ніхто не спяшаўся і аглядацца можна было столькі, колькі хочацца самому.
Таму мы і прыдумалі ULegend.
Наш праект створаны для аматараў удумлівых экскурсій, а таксама для экскурсаводаў, лакальных экспертаў і краязнаўцаў.
Вандроўцам мы прапануем асабістыя, аўтарскія, гарадскія экскурсіі па Мінску або Вільні бескаштоўна. І, канечне ж, толькі правераныя маршруты.
Вы зможаце распачаць свае прыгоды ў любы час у зручным для вас тэмпе, асобна або з блізкімі.
А наш аўдыёгід цярпліва пачакае, пакуль вы агледзіце лакацыю, і працягне свой аповед, калі вы захочаце рушыць далей.
Так, вы самі кіруеце экскурсіяй!
Прафесійным экскурсаводам мы таксама карысныя. З намі вы можаце пашырыць аўдыторыю або пратэставаць маршрут, хутка атрымаць водгукі.
Мы можам рэкламаваць вашыя паслугі і брэнд, а можам працаваць ананімна.
Лакальным экспертам і краязнаўцам мы дапаможам распрацаваць і агучыць маршрут. Пра цікавосткі вашага горада ці раёна даведаецца больш вандроўцаў.
Калі пажадаеце, мы распавядзем пра вас як аўтара. Або зможам супрацоўнічаць ананімна.
Неўзабаве мы запусцім наш тэлеграм-бот і вы зможаце распачаць вандроўку, а таксама прапанаваць нам вашыя ідэі маршрутаў.

Subscription levels

Я проста побач праходзіў

$ 3,5 per month
Ідэя вас зачапіла і жадаеце нас падтрымаць. Але ж яшчэ не вырашылі, ці ўжо ў кросы абувацца, ці на канапцы застацца і сачыць за намі ў сац.сетках. Мы ўдзячныя ўсім: і няспешным хадакам да бліжэйшай крамы, і лёгкім на ногі, шпаркім, як маланка.
- Шчыра дзякуем!

Боты новыя, а пяты голыя

$ 10,4 per month
Мы падрыхтаваліся да стварэння і тэставання новых маршрутаў. Але, хто ведае, куды ногі панясуць, і наколькі тых ботаў хопіць. Будзем удзячныя за падтрымку праекта.
- Шчыра дзякуем
- Намалюем і дашлем вам паштоўку.
Больш ні ў кога такой няма)

Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца

$ 23,1 per month
Мы распрацоўваем новыя экскурсіі і адначасова шукаем цікавыя ідэі. Ня будзем абяцаць хуткі анонс. Але запросім вас першымі прагуляцца па частцы новага маршрута. Дзякуем за цярплівасць.
- Шчыра дзякуем!
- Намалюем і дашлем вам паштоўку.
- Запрашаем першымі далучыцца да новай экскурсіі і прайсці частку маршрута.
Go up