EN
creator cover Urban Legend

Urban Legend

пешаходныя экскурсіі па Мінску і Вільні
Urban Legend

About the creator

Вітаем, сябры!
Мы каманда Urban Legend.

Наш праект створаны для аматараў удумлівых экскурсій, а таксама для экскурсаводаў, лакальных экспертаў і краязнаўцаў.

Усім ахвотным мы прапануем асабістыя, аўтарскія, гарадскія экскурсіі па Мінску і Вільні. Толькі правераныя маршруты ад экспертаў у суправаджэнні аўдыёгіда.
Мы супрацоўнічаем з прафесійнымі экскурсаводамі, а таксама запрашаем да супрацы лакальных экспертаў і краязнаўцаў. Калі маеце што прапанаваць, звяжыцеся з намі.

​Тут вы можаце падтрымаць нашу працу і развіццё праекта. Падпіска важная для нас, бо дазваляе:
​- аплаціць веб-сервісы для працы
- развіваць кам'юніці і рабіць івенты
​- фінансава падрымаць стваральнікаў маршрутаў, якія прыдумваюць, пішуць і агучваюць для вас маршруты
​- радаваць нашых падпісчыкаў прыемнасцямі :)

Сачыце за праектам. Хутка мы прапануем новыя прыгоды і паклічам вас з сабою!
Наш Тэлеграм-канал тут. Падпісвайцеся і на Інстаграм.

Вітаем!

Мы каманда Urban Legend.
І мы любім экскурсіі.
Але ж, часам, у іх нам не хапала зручнасці, утульнасці, павольнасці.
Так хочацца, каб прыгоды распачыналіся адразу ж, калі з'явіўся настрой, каб ніхто не спяшаўся і аглядацца можна было столькі, колькі хочацца самому.
Таму мы і прыдумалі ULegend.
Наш праект створаны для аматараў удумлівых экскурсій, а таксама для экскурсаводаў, лакальных экспертаў і краязнаўцаў.
Вандроўцам мы прапануем асабістыя, аўтарскія, гарадскія экскурсіі па Мінску або Вільні бескаштоўна. І, канечне ж, толькі правераныя маршруты.
Вы зможаце распачаць свае прыгоды ў любы час у зручным для вас тэмпе, асобна або з блізкімі.
Show more

Subscription levels

Я проста побач праходзіў

$ 3,7 per month
Ідэя вас зачапіла і жадаеце нас падтрымаць. Але ж яшчэ не вырашылі, ці ўжо ў кросы абувацца, ці на канапцы застацца і сачыць за намі ў сац.сетках. Мы ўдзячныя ўсім: і няспешным хадакам да бліжэйшай крамы, і лёгкім на ногі, шпаркім, як маланка.
- Шчыра дзякуем!

Боты новыя, а пяты голыя

$ 11 per month
Мы падрыхтаваліся да стварэння і тэставання новых маршрутаў. Але, хто ведае, куды ногі панясуць, і наколькі тых ботаў хопіць. Будзем удзячныя за падтрымку праекта.
- Шчыра дзякуем
- Намалюем і дашлем вам паштоўку.
Больш ні ў кога такой няма)

Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца

$ 24,3 per month
Мы распрацоўваем новыя экскурсіі і адначасова шукаем цікавыя ідэі. Ня будзем абяцаць хуткі анонс. Але запросім вас першымі прагуляцца па частцы новага маршрута. Дзякуем за цярплівасць.
- Шчыра дзякуем!
- Намалюем і дашлем вам паштоўку.
- Запрашаем першымі далучыцца да новай экскурсіі і прайсці частку маршрута.
Go up