Перакладчы Гурт "Пяць". Гурт заснаваўся ў канцы жніўня 2022 з мэтай перакласьцi Grand Theft Auto San Andreas на беларускую мову. Пераклад будзе зроблены не толькi кірыліцай, але таксама й беларускай лацінкай, вэрсыі каторай будуць выходзіць крыху апасьля кірыліцы. Таксама ў плянах пераклад з выкарыстаньнем беларускай арабіцы, але ён будзе зроблены толькi пасьля перакладу самой гульнi.Наконт будучынi нашага перакладчага гурта: плянуецца пераклад такiх гульняў як Metroid Prime, GTA: San Andreas, GTA: Vice City, GTA III ды порт перакладу на Defective Edition гэтых гульняў, таксама порт перакладу на ўсе існуючыя плятформы (кансольныя ды мабiльныя версыi гульнi).
Шукаем:
- Знаўцаў тарашкевіцы
- Графічных дызайнераў (ідэальна, калі ёсьць досьвед працы са шрыфтамі)
- Перакладчыкаў
Папытаньне з вас будзе, таму просьба быць упэўненымі, што зможаце працаваць, а не раз у месяць нешта рабіць.