Пераклад San Andreas на беларускую мову
Што маем па выніку ўсёй працы:
- Перакладзеная цалкам GTA: San Andreas з захаваньнем усіх слэнгавых ангельскіх прыколаў і прыколаў у прынцыпе. Амаль над кожнай фразай я сядзеў і гугліў, ці не зьяўляецца яна "чорным" жартам ці крылатым выражэньнeм. У сэнсавым перакладзе я ўпэўнены, таму гатовы прыняць самую жорсткую крытыку, калі знойдзеце, што крытыкаваць - папраўлю, зробім пераклад лепшым.
(але прашу ўсё ж упэўніцца, што вы добра зразумелі арыгінальную фразу, бо праз тыя самыя крылатыя выражэньні часам фраза азначае ня тое, што здаецца)
Падводныя:
Могуць сустрэцца недарэчныя граматычныя памылкі кшталту ачапятка й можа трапіцца выпадкова ангельскі тэкст. Прабачаюся, але я гэтую гульню толькі на стадыі рэдактуры тэксту прайшоў разоў 5 і кожным разам альбо бачыў нешта новае, альбо думаў, што цяпер та ўсё добра, але па выніку знаходзілася ж такі запара. На QA адзьдзел мы грошаў не назьбіралі (пра гэта ніжэй), таму ВЕЛЬМІ спадзяемся на васкую падтрымку — калі нешта знойдзеце, пішыце ў чат #праблемы.