Абнаўленне «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі»
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5 і дадалі збеларусізаваны лісток персанажа для D&D2024.
Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0.
Чытайце, абмяркоўвайце, выкарыстоўвайце, падтрымлівайце нашу працу, расказвайце пра яе тым, каму гэта можа быць цікава!