Распазнаванне новых слоўнікаў для Verbum.BY
Не сакрэт, што МТГ «RэЗервацыЯ» даўно і плённа супрацоўнічае з беларускім айлайн-слоўнікам Verbum.By ‒ каб на гэтым сайце з'яўляліся новыя слоўнікі ў зручным для карыстання выглядзе, мы шукаем іх, скануем, распазнаём і расчытваем. Пільныя вочы, напэўна, заўважылі, што нядаўна былі апублікаваны «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971) І. Яшкіна , а ўчора ўвечары тамсама з'явілася «дэмка» (толькі словы на літары Э, Ю, Я) двухтомнага «Слоўніка іншамоўных слоў» (1999) А. Булыкі.
І каб праца над расчытваннем гэтага слоўніка працягнулася, а таксама каб планаваць і гарантаваць будучае развіццё і папаўненне гэтага інтэрнэт-рэсурсу (напрыклад, расчытванне тлумачэнняў у «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» (ГСБМ) або расчытванне 18-томнай «Беларускай Энцыклапедыі» (БелЭн), а можа што іншае) ‒ падтрымайце нашу працу фінансава. Таксама добрай падмогай ад вас будзе, калі вы падзеліцеся гэтай навінай-абвесткай у сваіх сацсетках або іншым чынам распаўсюдзіце інфармацыю пра нашу працу. Што казаць, усё залежыць толькі ад вашай актыўнасці.