Прынёс тутака вам хайповага манументальненька-дэкаратыўненькага мадэрнізму – прыпынак пасярод вёскі Яроміна, што зусім побач з Гомлем. Прыпынак завецца «Магазін», але ў аўтобусе аўтаматычны голас назаве яго «магазін каштан». Вялікая пашана для крамы – мець прыпынак, названы ў свой гонар, я лічу.
А каб сюды трапіць, трэба сесці ў транспарт, што рухаецца з гораду на поўнач у пасёлак Бальшавік.
