чытаць не перачытаць

чытаць не перачытаць 

літаратурны канал

5subscribers

50posts

Showcase

4
goals4
$10.36 of $291 raised
На покупку нового микрофона, чтобы улучшить качество звука в моих видео и аудиокнигах
$146.31 of $146 raised
Для поддержки канала
$263.81 of $219 raised
На покупку студийного света для съемок видео
$287.84 of $219 raised
На развитие канала

Як Пушчык двойчы з’ездзіў у Прагу і пабываў у мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча

У 1964-65 гадах у беларускіх лясах і ў Чэхаславакіі
здымаўся дзіцячы фільм, які затым выйшаў на экраны пад назвай “Пушчык едзе ў Прагу”. Прыкладна ў той жа час, калі здымалася кінастужка пра прыгоды медзведзяняці Пушчыка, Уладзімір Караткевіч ў складзе іншай здымачнай групы вандраваў па Беларусі у пошуках тысячагадовага дуба-волата. Пра гэта пісьменнік згадвае ў апавяданні “Дрэва вечнасці”
“Мы ехалі ў Палессе, у глыбіню ягоную, за Мазыр і Лельчыцы, каб «засняць» каля вёскі Данілевічы славуты тысячагадовы цар-дуб, або дуб Крывашапкі. У нас былі ўжо шасцісотгадовыя дубы, чатырохсотгадовыя ясені, таполя Напалеона, дубы Міцкевіча, Ягайлы, проста семісотгадовыя дубы. Нам пазарэз патрэбен быў тысячагадовы дуб. Без яго фільм быў бы не фільм”.
У гэтай паездцы пісьменнік і пазнаёміўся з будучай “кіназоркай”.
У групе “кіношнікаў”, якія здымалі Пушчыка, аказаліся сябры Караткевіча.
Здымачны дзень завяршаўся, медзведзяня стамілася, бо “здымалі чорт ведае колькі дубляў”. У перапынках паміж здымкамі Пушчык забаўляў сябе, як мог: то лізаў знойдзены пад машынай лёд, як дзеці ліжуць марозіва, то ласаваўся мёдам з распачатай бутэлькі.
Пакуль здымаўся фільм, “акцёр”, які выконваў галоўную ролю, паспеў нават пабываць на мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча. Яго прывялі кінаработнікі. Усёй кампаніяй яны вымылі медзведзяня ў ванне, паклалі яго
на тахту, і пакуль ён спаў, за яго здароўе ўздымаліся келіхі.
Караткевіч сфатаграфаваўся з Пушчыкам яшчэ да таго, як
той стаў кіназоркай. Калі ў адной газеце апублікавалі чутку, быццам бы ў
вядомага беларускага пісьменніка ёсць “уласны мядзьведзь”, які жыве ў яго
кватэры і з якім ён любіць прагульвацца, Караткевіч не стаў гэта абвяргаць і
нават пачаў прыдумляць розныя гісторыі пра “свайго гадаванца”:
“Выкупаў я яго… у ванне, мядзведзь выйшаў у пярэднюю, дзе
ў вялікім люстры ўгледзеў свой адбітак. Мядзведзь прыглядаўся да сябе хвіліну, потым грымнуў з усяе сілы лапай, і люстра рассыпалася на кавалачкі. Адгэтуль у мяне толькі маленечкае люстэрачка да брыцця, каб не гнявіць чатырохногага кватаранта”.
Пушчык быў любімцам усёй кінастудыі, і яго нярэдка частавалі рознымі ласункамі. Да людзей ён вельмі прывык і сам шукаў іх кампаніі
нават тады, калі апынуўся ў Бярэзінскім запаведніку пасля завяршэння здымкаў. Вось толькі людзі пачалі пазбягаць сустрэч з небяспечным зверам: “артыст” вырас і стаў вялікім і дужым. Калі чалавек, спалохаўшыся, уцякаў ад яго, Пушчыку гэта не падабалася: ён спрабаваў дагнаць і затрымаць яго, разлічваючы на свой заслужаны пачастунак.
Пра тое, якім быў далейшы лёс “акцёра”, даведваемся з кнігі Віталя
Вольскага “Дзень добры, Бяроза!”:
“Час ішоў, Пушчык старэў, характар яго псаваўся. З кожным годам мядзведзь рабіўся ўсё больш развязным і нахабным. Шмат каму здавалася, што Пушчык вельмі небяспечны, улічваючы няўстойлівасць характару, вялізную сілу і выключныя памеры. Нямала было гаворак на гэтую тэму. Нарэшце давялося яго застрэліць па загаду кіраўніцтва, і прэпаратар Антон Хацкевіч зрабіў чучала мядзведзя, якое ўпрыгожвае залу музея.
У гэтай якасці Пушчыку давялося яшчэ раз пабываць у Празе на міжнароднай выстаўцы і вярнуцца адтуль назад, на сваё сталае месца ў музеі запаведніка. З таго часу і стаіць ён тут на здзіўленне наведвальнікаў”.
Subscription levels3

Добры пачатак – палавіна справы

$2.91 per month

Казаў бог, каб і ты памог

$4.4 per month

Проста працягвай і не спыняйся

$5.9 per month
Go up