creator cover bydialects.org
bydialects.org

bydialects.org 

Пошук па дыялектных слоўніках

2subscribers

2posts

About

Дыялектныя слоўнікі, слоўнікі прымавак, і пошук па іх.
Мэта сайта — палегчыць доступ да багацця беларускай мовы, яе жывой сутнасці, праз магчымасць праглядаць і шукаць па старых адсканаваных слоўніках дыялектаў, фразеалагізмаў, спецыяльнай лексікі і іншых, якія выяўляюць жывое народнае маўленне.
Мы шчыра ўдзячныя за любую суму; яна пойдзе на пашырэнне функцый і публікацыю новых выданняў, аплату інфраструктуры і іншыя непасрэдныя мэты праекта.
Дзякуй ❤

Паляпшэнне якасці распазнання

Калі вам падалося, што апошнім часам пошук на сайце стаў выдаваць лепшыя вынікі, то вам не падалося.
Мы пачалі выкарыстоўваць штучны інтэлект, каб выпраўляць тэксты старонак слоўнікаў. Вынік блізкі да ідэальнага нават для тэхнічна не самых якасных выданняў, напрыклад Слоўніка Гродзенскай вобласці.
Ужо выпраўлена каля траціны ўсіх старонак на сайце. Спачатку апрацоўваюцца тыя, якія часцей за ўсё праглядаюць.
Працэс, аднак, не хуткі. Вашая падтрымка можа яго паскорыць.
Таксама вы маглі заўважыць, што даўно не дадаваліся новыя выданні. А іх у нас ужо назапасілася даволі шмат! Гэта звязана з унутранай перапрацоўкай, якую спачатку трэба зрабіць, таму дадаванне адцягваецца. Але гэта абавязкова будзе зроблена, і праз час можна чакаць прынамсі пару дзясяткаў новых кніг.
І вялікая ўдзячнасць тым, хто ўжо падтрымаў нас! Гэта сапраўды дапамагае развіваць праект.

UI/UX

Папрацавалі над тым, каб сайт стаў больш акуратным і прадуманым. Кожная старонка зазнала змены, большыя ці меншыя. Пры гэтым усе звыклыя функцыі засталіся на сваіх месцах.
Subscription levels4

Удзячнасць

$5 per month

Грунтоўная падтрымка

$10 per month

Сур'ёзны буст

$20 per month

Апора праекта

$40 per month
Go up