МТГ «RэЗервацыЯ»

МТГ «RэЗервацыЯ» 

Пераклад і лакалізацыя / Перевод и локализация

5subscribers

24posts

Першая зборка беларусізацыі Герояў 2 (і не толькі)

Учора, 5 мая 2025, праект fheroes2 абнавіўся да версіі 1.1.8. З такой нагоды мы вырашылі прадставіць супольнасці нашу працоўную версію беларусізацыі Герояў 2 (HoMM2).
Чаму ўзяліся за гэта? Мы думалі, што зрабіць «даўнгрэд» перакладу з Герояў 3 будзе вельмі і вельмі проста. Думалі, што гэта зойме літаральна дзень-два. Якімі мы былі наіўнымі . Але раз узяліся за справу, то трэба даводзіць яе да канца. Пагатоў праца над Героямі 2 дазваляла яшчэ раз пераправерыць пераклад Герояў 3 і (праз спадчыннасць і пераемнасць паміж гэтымі гульнямі) лепш разумець чаму нешта ў гульнях менавіта так, а не іначай.
Наша беларусізацыя Герояў 2 яшчэ не ўваходзіць у склад fheroes2, але ўсяму свой час. Зацікаўленыя ўжо могуць апрабаваць-патэставаць працоўную версію.
Акрамя гэтага, мы
* зрабілі беларусізацыі-«заглушкі» для In Wake of Gods (WoG)/ERA 3 – у якіх, як і ў выпадку з HoTA, усе арыгінальныя тэксты з Герояў 3 перакладзены намі, а ўсе новаўвядзенні (у тым ліку скрыпты), якія з’явіліся ў WoG/ERA 3, застаюцца без змяненняў;
* дадалі магчымасць інтэграцыі беларусізацыі Герояў 3 непасрэдна ў гульню (без патрэбы выкарыстання HoMM3 HD Mod) – спецыяльна для алдскульных дзядоў, якія хочуць пагуляць у любімую гульню на рэальным старэнькім Pentium 3 з лямпавым маніторам;
  * абнавілі беларусізацыі класічных Герояў 3 і HoTA.  
Subscription levels5

Неабыякавы / Неравнодушный

$2.82 per month
Вам не шкада нейкай капейчыны на нашы праекты.
Вам не жалко какой-то денюшки на наши проекты.

Данатар / Донатор

$7.1 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Фундатар / Спонсор

$14.1 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Мецэнат / Меценат

$36 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.

Магнат / Магнат

$71 per month
Мы яшчэ не прыдумалі, чым за такі ўнёсак узнагародзіць вас, але абавязкова што-небудзь прыдумаем.
Мы пока не придумали, чем вознаградить вас за такой вклад, но обязательно что-нибудь придумаем.
Go up