EN
Забі зяпу
Забі зяпу
1 subscriber
goals
0 of $ 34 money raised
На новы сэзон❤️
22.55 of $ 22,6 money raised
Зможам аплаціць працу гукарэжысёрцы і публікаваць выпускі падкаста раз на два тыдня

Мы стварылі свой першы падкаст!

Вітаем, сябры! Сёньня мы запусьцілі падкаст, моладзевы й тэрапэўтычны. Пра тое, як змагацца з вар'яцкім сьветам, які нас атачае. Два падлеткі — Уладзь і Даша — абмяркоўваюць праблемы, знаёмыя сёньня бадай кожнаму беларусу. Як адольваць выгараньне? Што рабіць з пачуцьцём віны? Дзе шукаць сілы жыць далей?
У першым выпуску дзеці абмяркоўваюць эміграцыю. Як зразумець, што трэба зьяжджаць? Як не асуджаць сябе за магчымы ад'езд?
Паслухаць можна на ўсіх плятформах ужо сёньня
http://zabiziapu.mave.digital/

А калі вы хочаце падтрымаць наш падкаст, то падпісвайцеся на яго, цісьнеце ❤️, пішэце камэнтары ды ацэньвайце. Дарэчы, новыя выпускі будуць выходзіць раз на 2 тыдні. Прыемнага праслухоўваньня!

Subscription levels

Раньні доступ да выпускаў падкаста

$ 2,26 per month
Вы зможаце паслухаць нашыя выпускі як толькі яны будуць гатовы. Ніякага больш чаканьня!

Эцклюзіўныя допісы й рэдакцыйны блёг

$ 5,7 per month
Мы будзем расказваць пра навіныйпляны нашага праекта, а таксама будзем падзяляцца адмысловымі карыснымі пастамі толькі для нашых падпісантаў
Go up