creator cover чытаць не перачытаць
чытаць не перачытаць

чытаць не перачытаць 

літаратурны канал

5subscribers

49posts

Showcase

4
goals4
$10.24 of $288 raised
На покупку нового микрофона, чтобы улучшить качество звука в моих видео и аудиокнигах
$144.68 of $144 raised
Для поддержки канала
$260.85 of $216 raised
На покупку студийного света для съемок видео
$284.62 of $216 raised
На развитие канала

About

Вітаю, сябры! Мяне завуць Таццяна. Я тут для вас, каб распавядаць розныя літаратурныя цікавосткі і чытаць для вас кнігі па-беларуску. Шчыра дзякую ўсім за падтрымку!)
Альбэр Камю. Чужаніца. Частка 1_3
Level required:
Добры пачатак – палавіна справы
Альбэр Камю. Чужаніца. Частка 1_2
Level required:
Добры пачатак – палавіна справы
Альбэр Камю. Чужаніца. Частка 1_1
Level required:
Добры пачатак – палавіна справы

Як Пушчык двойчы з’ездзіў у Прагу і пабываў у мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча

У 1964-65 гадах у беларускіх лясах і ў Чэхаславакіі
здымаўся дзіцячы фільм, які затым выйшаў на экраны пад назвай “Пушчык едзе ў Прагу”. Прыкладна ў той жа час, калі здымалася кінастужка пра прыгоды медзведзяняці Пушчыка, Уладзімір Караткевіч ў складзе іншай здымачнай групы вандраваў па Беларусі у пошуках тысячагадовага дуба-волата. Пра гэта пісьменнік згадвае ў апавяданні “Дрэва вечнасці”
“Мы ехалі ў Палессе, у глыбіню ягоную, за Мазыр і Лельчыцы, каб «засняць» каля вёскі Данілевічы славуты тысячагадовы цар-дуб, або дуб Крывашапкі. У нас былі ўжо шасцісотгадовыя дубы, чатырохсотгадовыя ясені, таполя Напалеона, дубы Міцкевіча, Ягайлы, проста семісотгадовыя дубы. Нам пазарэз патрэбен быў тысячагадовы дуб. Без яго фільм быў бы не фільм”.
У гэтай паездцы пісьменнік і пазнаёміўся з будучай “кіназоркай”.
У групе “кіношнікаў”, якія здымалі Пушчыка, аказаліся сябры Караткевіча.
Здымачны дзень завяршаўся, медзведзяня стамілася, бо “здымалі чорт ведае колькі дубляў”. У перапынках паміж здымкамі Пушчык забаўляў сябе, як мог: то лізаў знойдзены пад машынай лёд, як дзеці ліжуць марозіва, то ласаваўся мёдам з распачатай бутэлькі.
Пакуль здымаўся фільм, “акцёр”, які выконваў галоўную ролю, паспеў нават пабываць на мінскай кватэры Уладзіміра Караткевіча. Яго прывялі кінаработнікі. Усёй кампаніяй яны вымылі медзведзяня ў ванне, паклалі яго
на тахту, і пакуль ён спаў, за яго здароўе ўздымаліся келіхі.
Калядны баль
Level required:
Добры пачатак – палавіна справы

Хорар па-беларуску: "Чорны кот"

Чорны кот з аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Эдгара По чымсьці нагадвае беларускага нячысціка Варгіна. Дэманічны кот Варгін – гэта кашэчы кароль. Ён вялізны, увесь чорны, нібы смоль, поўсць на ім блішчыць, мяккая і гладкая, а вочы гараць агнём. У гэтага ката ёсць здольнасць нечакана з’яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць. Ён часта мяняе гаспадароў. Новыя гаспадары яго звычайна любяць і лашчаць, а Варгін выклікае ў іх цяжкія псіхічныя захворванні. Ад вуркатання гэтага ката у галаве тых, хто з ім найбольш бавіцца, заводзяцца восы, матылі альбо розныя пачварныя істоты. Калі які-небудзь моцны чараніўнік своечасова не дапаможа, то чалавек, які падпаў пад уплыў ката Варгіна, губляе розум і станавіцца здольным на жахлівыя ўчынкі.Паводле міфалагічных уяўленняў беларусаў кот звязаны з “нячыстай сілай”. Лічылася, што чорт можа набываць выгляд чорнага ката. А некаторыя верылі, што кожны кот мае намер задушыць чалавека, пакуль той спіць. Не здольным на такі ўчынак лічыўся толькі кот, пазбаўлены… хваста, бо менавіта ў хвасце і месціцца ўся кашэчая злосць.Эдгар По ў апавяданні “Чорны кот” паказвае, як мяняецца чалавек “пад уплывам д'ябальскае цягі да алкаголю”. А вобраз ката ў гэтым творы спалучае як рэалістычныя, так і містычныя рысы.
чытаць не перачытаць
чорны кот.mp3
0:00
26:23

"Прыгажуня і Пачвара" па-беларуску


Усім вядомыя
казкі “Пунцовая кветачка” і “Прыгажуня і Пачвара” маюць падобны сюжэт. Але
няшмат хто ведае, што ў беларусаў ёсць свая інтэпрэтацыя гэтай гісторыі. Казка “Любошчы”,
якая дайшла да нас у пераказе загадкавага казачніка Рэдкага, – гэта не проста фальклор,
а сапраўдная літаратура. Шкада, што этнограф і фалькларыст А. Сержпутоўскі, які
адкрыў для нас імя Рэдкага і запісаў ягоныя казкі, разам з тым, амаль не
пакінуў ніякіх звестак пра гэтага самародка.
У 1945 годзе
савецкі спецыяліст па казках Леў Бараг, спадзеючыся запісаць хоць якія-небудзь
успаміны землякоў пра незвычайнага казачніка, вырашыў паехаць на яго радзіму –
у вёску Вялікі Рожан, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі на мяжы
Салігорскага і Ганцавіцкага раёнаў. Але ніхто там пра таленавітага мастака
слова ўжо не памятаў. Такім чынам, усё, што вядома пра гэтага казачніка сёння, змешчана
ў прадмове да выдання А. Сержпутоўскага “Сказки и рассказы белорусов-полешуков”,
якое ўбачыла свет у 1911 годзе:
«В с. Большой
Рожин, Вызнянской волости, Слуцкого уезда, в конце прошлого столетия жил
глубокий старик, по прозванию Редкий. По его словам, он никогда не болел. Он
дожил до 115 лет. Несмотря на столетний возраст, Редкий отличался
необыкновенной бодростью, веселым характером, способностью рассказывать по
целым часам сказки, а также про различные приключения и страхи из своей долгой
жизни. Редкий, кроме хозяйства, занимался кастрацией быков и питался почти исключительно
продуктами этого последнего ремесла. Кастрацию он проводил посредством
раскаленных железных сошников и свежие железы тут же на костре слегка жарил и
ел. Местные жители говорят, что такая пища имела большое влияние на бодрость и
продолжительность жизни этого старика. Замечательно, что Редкий почти до смерти
не потерял способности к половой жизни, а вместе с тем и жизнерадостного
настроения. Редкий обыкновенно заводил разговор на философские темы и потом,
для подтверждения того или иного своего положения, переходил к рассказам или
сказкам. Дальше его уже захватывал сам процесс рассказывания. Тут рассказчик
увлекался, забывал прежний разговор и весь отдавался под власть фантазии и
художественного творчества. Редкий мог занимательно рассказать самую заурядную
сказку. Для этого он прибавлял от себя много побочных обстоятельств и украшал
свой рассказ образным описанием картин и психического состояния действующих
лиц. Словом, этот старик обладал недюжинным художественным талантом».
Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Кніга дванаццатая "Кахаймася!" і Эпілог
Level required:
Проста працягвай і не спыняйся
Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Кніга адзінаццатая "Год 1812"
Level required:
Казаў бог, каб і ты памог
Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Кніга дзясятая "Эміграцыя. Яцак"
Level required:
Казаў бог, каб і ты памог
Subscription levels3

Добры пачатак – палавіна справы

$2.88 per month

Казаў бог, каб і ты памог

$4.4 per month

Проста працягвай і не спыняйся

$5.8 per month
Go up